Папярэдняе паседжаньне адбылося 13 ліпеня. Тады ў некаторых пазыцыях упаўнаважаныя прадстаўнікі паразумеліся, але канчатковага прымірэньня не адбылося. Праз тыдзень суд канчаткова заняў бок Міністэрства юстыцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цяжкія часы, але трэба спрабаваць». Грамадзкая арганізацыя «Зьвяно» пачала судзіцца зь Міністэрствам юстыцыіРаней дзяржаўнае ведамства агучыла чатыры прэтэнзіі да «Зьвяна», дзейнасьць якога была спаралізаваная пасьля зачыненай выставы ў гонар мэдыкаў «Машына дыхае, а я — не». Кіраўніца арганізацыі Тацяна Гацура-Яворская 10 дзён правяла ў СІЗА № 1 Менску і цяпер пад падпіскай аб нявыезьдзе.
Па-першае, патрабавалі падаць дакумэнты, якія пасьля закрыцьця фотавыставы былі экспрапрыяваныя і дагэтуль застаюцца ў Сьледчым камітэце.
Па-другое, на сайце нібыта пазначаная задача, якой няма ў статуце (пазьней гэтую прэтэнзію зьнялі).
Па-трэцяе, што нібыта не далі ўсяе патрэбнае інфармацыі, якую запатрабавала Міністэрства юстыцыі ад грамадзкіх арганізацый.
Па-чацьвёртае, «Зьвяно» ня мела права праводзіць маніторынгі, бо статутам арганізацыі такая дзейнасьць не прадугледжаная.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Суду яшчэ не было, а пакараньне ўжо адбываецца». Арганізацыі, якая праводзіла выставу пра мэдыкаў, пагражае закрыцьцёАсноўныя прэтэнзіі Міністэрства юстыцыі Менскі гарадзкі суд палічыў абгрунтаванымі.
У чэрвені, калі «Зьвяно» атрымала папярэджаньне ад Міністэрства юстыцыі, праваабаронцы ўспрынялі яго як пагрозу закрыцьця. Празь некалькі дзён Тацяна Гацура-Яворская выступіла з заклікам падтрымаць «Зьвяно» ўступленьнем у шэрагі арганізацыі. За месяц дадалося больш за 100 новых сяброў.
Барацьба за выжываньне «Зьвяна» працягваецца, але лёс арганізацыі няпэўны, падсумавала Тацяна Гацура-Яворская.