Менскія ўлады могуць запатрабаваць 100-разовую кампэнсацыю за графіці

Ілюстрацыйнае фота

Памер шкоды выставяць згодна з новай нормай правілаў добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня ў Менску.

Менскія ўлады будуць патрабаваць кампэнсацыю за «наўмыснае нанясеньне шкоды» аб’ектам добраўпарадкаваньня або капітальным будынкам (напрыклад, трансфарматарным будкам) у 100-разовым памеры. Адпаведную пастанову прыняў Менскі гарадзкі савет.

Раней не было магчымасьці так моцна завышаць памер патрабаваньняў. Цяпер зьмяненьнямі ў рашэньне ад 16 лістапада 2016 году № 252 гэта стала магчымым.

Рашэньне Менскі гарадзкі савет дэпутатаў прыняў яшчэ 4 чэрвеня, але апублікавана яно толькі 20 ліпеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На волю выйшаў палітвязень, якога асудзілі за цытату з малітвы на фасадзе дому
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Любая дзейнасьць можа падпасьці пад экстрэмісцкую». Юрыст тлумачыць, што можа пагражаць паводле новага і дзейнага заканадаўства