«Дзеці адчуваюць сваю правату». Бацька асуджанай студэнткі пра прысуд. ВІДЭА

Палітзьняволеная Кася Будзько.

Віталь Будзько, бацька асуджанай на 2,5 года студэнткі Касі Будзько, расказаў, як ягоная дачка і іншыя падсудныя сустрэлі вырак у «справе студэнтаў».

У Савецкім раённым судзе Менску 16 ліпеня вынесьлі прысуды ў «справе студэнтаў». Выракі агучыла судзьдзя Кастрычніцкага суду Менску Марына Фёдарава. Усім фігурантам справы прысудзілі па 2,5 года зьняволеньня. 2 гады атрымаў Глеб Фіцнэр, адзіны, хто прызнаў віну. Менавіта столькі запрасілі пракуроры Анастасія Маліка і Раман Чабатароў.

10 студэнтаў, выкладчыцу і выпускніцу прызналі вінаватымі ў арганізацыі студэнцкіх акцый пратэсту і ў злачынстве ў складзе групы. Большасьць з 12 абвінавачаных затрымаў КДБ яшчэ 12 лістапада 2020 году.

Амаль нікога са слухачоў не пусьцілі на абвяшчэньне прысуду — толькі блізкіх сваякоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Суд над маладосьцю». Вынесьлі выракі ў «справе студэнтаў»

Каго асудзілі

Палітзьняволеныя па «справе студэнтаў».

  • Марыя Каленік, студэнтка БДАМ;
  • Ксенія Сырамалот, студэнтка БДУ;
  • Кася Будзько, студэнтка БДПУ;
  • Ягор Канецкі, студэнт БДУ;
  • Глеб Фіцнэр, студэнт МДЛУ;
  • Ільля Трахтэнбэрг, студэнт БДУ;
  • Вікторыя Гранкоўская, студэнтка БНТУ;
  • Анастасія Булыбенка, студэнтка БНТУ;
  • Яна Арабейка, студэнтка БДПУ;
  • Вольга Філатчанкава, выкладчыца БДУІР;
  • Алана Гебрэмарыям, выпускніца БДМУ, сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца Ціханоўскай у справах моладзі і студэнтаў;
  • Тацяна Якельчык, студэнтка мэхмату БДУ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Студэнты БДУ патрабуюць, каб унівэрсытэт публічна выступіў у абарону іхных правоў