Сьвятлана Ціханоўская 18 ліпеня едзе ў ЗША

Сьвятлана Ціханоўская.

Мэта паездкі — пошук шляхоў вырашэньня крызісу ў Беларусі і дапамогі беларусам.

Як паведамляе яе прэсавая служба, Ціханоўская наведае Вашынгтон, Нью-Ёрк і Каліфорнію.

Там яна плянуе правесьці сустрэчы на найвышэйшым узроўні з палітыкамі, экспэртамі і беларускай дыяспарай. Мэта паездкі — пошук шляхоў вырашэньня крызісу ў Беларусі і дапамогі беларусам.

Праграма візыту ўсё яшчэ ў стадыі дапрацоўкі, пра канкрэтныя сустрэчы каманда Ціханоўскай паведаміць, як толькі гэта стане магчымым.

«Візыт у стадыі падрыхтоўкі, мы на пастаяннай сувязі зь Дзярждэпартамэнтам ЗША, амбасадаркай гэтай краіны ў Беларусі Джулі Фішэр. Нам максымальна спрыяюць ва ўсіх пытаньнях.

А што да максымальных задачаў, — гэта, безумоўна, сустрэчы на самым высокім узроўні, падчас якіх мы маглі б асабіста расказаць афіцыйным прадстаўнікам пра тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі. Мы ведаем іх прынцыповую пазыцыю, але надзвычай важна, каб Злучаныя Штаты разам з Эўразьвязам далей ціснулі на рэжым Лукашэнкі. Не сакрэт, што Эўропа глядзіць на ЗША як на найбольш уплывовую дзяржаву, і многія крокі залежаць менавіта ад палітыкі Вашынгтону», — казала раней Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію Свабодзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Важна, каб Амэрыка разам з Эўразьвязам далей ціснулі на рэжым Лукашэнкі». Сьвятлана Ціханоўская рыхтуецца да першага візыту ў ЗША
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як «Голос» падлічыў, што Ціханоўская перамагла ў першым туры
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Ryanair перадаў Ціханоўскай справаздачу аб расьсьледаваньні інцыдэнту з рэйсам Атэны-Вільня