Дзьве камэры відэаназіраньня згарэлі ўначы на трасе М1. Здарылася гэта на тэрыторыі Стаўпецкага раёну.
«У ноч на 14 ліпеня на 281-м кілямэтры аўтадарогі М1 (Е30) (Берасьце — Менск — мяжа Расейскай Фэдэрацыі) невядомыя падпалілі камэры кантролю хуткасьці. Паведамленьне паступіла ад супрацоўнікаў раённага аддзелу надзвычайных сытуацый», — праінфармавалі ва ўпраўленьні ўнутраных спраў Менаблвыканкаму.
Спаленая камэра кантролю хуткасьці
Як пішуць у міліцэйскім паведамленьні, абставіны здарэньня высьвятляюцца, супрацоўнікі Стаўпецкага РАУС праводзяць праверку і шукаюць тых, хто гэта зрабіў.