Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аварыя ў цэнтры Гомля: BMW вылецеў на ходнік, зьбіў траіх жанчын і ўрэзаўся ў слуп. Ёсьць ахвяры


Фота МУС РБ
Фота МУС РБ

У выніку аварыі загінулі двое, яшчэ двое шпіталізаваныя зь цяжкімі раненьнямі, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкаму.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль БМВ 740 рухаўся на вялікай хуткасьці па цэнтральнай вуліцы Гомля ў бок плошчы Леніна. У нейкі момант кіроўца згубіў кантроль на кіраваньнем, выехаў на тратуар і наехаў на трох жанчын, пасьля чаго ўехаў у слуп.

Здарэньне адбылося каля дома 12 па вуліцы Савецкай у Гомелі, позна ўвечары 12 кастрычніка, каля 23-яй гадзіны.

У выніку аварыі, кіроўца, мужчына 1998 году нараджэньня, і жанчына-пешаход 1976 году нараджэньня памерлі ад траўмаў на месцы здарэньня. Яшчэ двое жанчын, 1983 і 1970 гадоў нараджэньня, зь цяжкімі траўмамі шпіталізаваныя.

На месцы здарэньня працуюць сьледчыя, супрацоўнікі ДАІ і МНС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG