Адміністратара суполкі «Письма солидарности» выпусьцілі на волю

Ілюстрацыйнае фота

Сяргея Барысава, які адміністраваў у Facebook суполку «Письма солидарности», вызвалілі пасьля арышту.

Сяргея Барысава затрымалі ўвечары 8 ліпеня, дома правялі ператрус, выламаўшы дзьверы і забраўшы ўсю тэхніку. Мужчыну асудзілі на 5 дзён адміністрацыйнага арышту за «непадпарадкаваньне міліцыі». У ноч на 14 ліпеня яго выпусьцілі на волю.

За кратамі знаходзіцца гомельскі актывіст Ільля Міронаў, які напісаў больш за 2 тысячы лістоў палітвязьням. Яго затрымалі ў адзін дзень з Барысавым.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты і ператрусы 9 ліпеня: у Менску затрымалі лекарку і адміністратара фэйсбук-суполкі «Письма солидарности»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Трымаецца малайцом». Што з валянтэрам Міронавым, якога затрымаў КДБ