Здарэньне ў Александрыі, крыміналка супраць лідэра МФ, новыя правілы ўезду ў Расею. Найважнейшае за 10 ліпеня

Мяжа з Расеяй

Падзеі суботы, 10 ліпеня.

Надзвычайная сытуацыя здарылася на радзіме Аляксандра Лукашэнкі, дзе праходзіць фэст «Александрыя сустракае сяброў». Сямёра пацярпелых

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць пацярпелых на атракцыёнах у Александрыі ўзрасла да 7 чалавек

Літоўскае войска накіравала у на ахову дзяржаўнай мяжы зь Беларусьсю 100 жаўнераў і пачало будаваць агароджу з калючага дроту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як літоўцы будуюць агароджу на мяжы зь Беларусьсю. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Ад сёньня беларускія грамадзяне змогуць уехаць у Расею толькі з адмоўным вынікам ПЦР-тэсту, зарэгістраваным з выкарыстаньнем мабільнай аплікацыі «Падарожнічаю бяз CОVID-19».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад сёньня зьмяняюцца правілы ўезду зь Беларусі ў Расею

10 ліпеня Дзяніс Урбановіч перадаў на волю праз чалавека, зь якім адбываў адміністрацыйны арышт у адной камэры, што супраць яго распачалі крымінальную справу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На лідэра «Маладога фронту» Дзяніса Ўрбановіча завялі крымінальную справу

Ігар Лосік апісаў у лісьце, як абыходзяцца ў СІЗА-3 з палітвязьнямі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ігар Лосік зь СІЗА: «Ператрусы, разьдзяваньні, голыя прысяданьні. Усё гэта моцна б’е па годнасьці»

Сьледчы вярнуў асабістыя рэчы памерлага ў шклоўскай калёніі Вітольда Ашурка, але сярод іх няма дзёньніка, які вёў палітвязень.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Родным памерлага палітвязьня Ашурка вярнулі ягоныя рэчы. Сярод іх няма турэмнага дзёньніка