Канцэрт Маргарыты Ляўчук у Празе. ВІДЭА

Маргарыта Ляўчук на канцэрце ў Празе 7 ліпеня 2021

Беларуская опэрная зорка Маргарыта Ляўчук 7 ліпеня 2021 выступіла з канцэртам у Празе ў канцэртнай залі Праскага сымфанічнага аркестру — касьцёле Сьвятых Шымана і Юды.

Канцэрт, арганізаваны беларускай дыяспарай у Чэхіі, адбыўся пад патранатам мэра Прагі Здэнека Гржыба. На фартэпіяна сьпявачцы акампаніяваў вядомы чэскі джазавы піяніст Ондржэй Кабрна. Вядоўца канцэрту – Аляксей Знаткевіч.

  • Былая салістка Опэрнага тэатру Беларусі Маргарыта Ляўчук прымала ўдзел у перадвыбарчай кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі ў 2020 годзе. Адказная ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве за пытаньні культуры і нацыянальнай спадчыны. У сувязі з перасьледам у Беларусі, пачатым падчас яе гастроляў у Літве, была вымушаная застацца там зь сярэдзіны восені 2020 году.
  • Сумесна з блогерам Андрэем Павуком выпускае на YouTube-канале сатырычныя кліпы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У палоне: Лявон Вольскі і Маргарыта Ляўчук запісалі новую вэрсію песьні, прысьвечанай палітвязьням

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паеду дахаты і буду сьпяваць „Разбурылі турмы муры“», — Маргарыта Ляўчук пра дзень перамогі, удзел у «Эўравізіі» і Лукашэнку ў «Лебядзіным»