Дэмакратычныя сілы Беларусі запусьцілі кампанію «Народная Канстытуцыя»

Агітацыйны пікет, ілюстрацыйнае фота.

Беларусам прапануюць паўдзельнічаць у стварэньні і вынясеньні на рэфэрэндум праекту Канстытуцыі ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Каардынацыйная рада заявіла пра ініцыятыву «Народная Канстытуцыя». Заснавальнікі кампаніі — ініцыятыва «Честные люди» пры ўдзеле Кабінэту прадстаўнікоў Сьвятланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Паўла Латушкі, Грамадзкай канстытуцыйнай камісіі. Яны запусьцілі плятформу «Честный выбор».

Да 27 жніўня будуць праходзіць грамадзкія і экспэртныя дыскусіі адносна праекту, а таксама «народныя галасаваньні» па яго найважнейшых пунктах.

Мяркуецца, што грамадзяне будуць дамагацца вынясеньня «Народнай Канстытуцыі» на рэфэрэндум праз адпраўку зваротаў з такім патрабаваньнем у Канстытуцыйную камісію.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Канстытуцыйнай камісіі, скліканай Лукашэнкам, ня хочуць мяняць форму кіраваньня Беларусі з прэзыдэнцкай на іншую