ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Вярхоўны суд пакараў Віктара Бабарыку 14 гадамі пазбаўленьня волі. Ён ня мае права абскарджваць«Вясна»: «Сьледзтва і суд у гэтай справе адбываліся зь вельмі грубымі парушэньнямі»
Сябра рады Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч выказаў пазыцыю арганізацыі наконт агучанага Віктару Бабарыку прысуду. Ён заявіў, што сьледзтва і суд у гэтай справе адбываліся зь вельмі грубымі парушэньнямі прынцыпаў справядлівага судовага разбору.
«Гэты несправядлівы і жорсткі прысуд яшчэ больш замацаваў нашую перакананасьць у выключна палітычна матываваным перасьледзе Віктара Бабарыкі. Сутнасьць — перасьлед за рэалізацыю права на кіраваньне сваёй краінай праз удзел у свабодных і дэмакратычных выбарах, якія праводзяцца на рэгулярнай аснове».
Стэфановіч падкрэсьліў, што праваабаронцы, як і раней, патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладнага вызваленьня Віктара Бабарыкі, сябраў ягонай ініцыятыўнай групы і выбарчага штабу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Рэальны канкурэнт». 5 цытат Віктара Бабарыкі з залі судуСьвятлана Ціханоўская: «Ад нас з вамі залежыць, ці ператворыцца гэты год у 14 гадоў»
Сьвятлана Ціханоўская назвала турэмны тэрмін Бабарыку «вар’яцкім». Яна лічыць, што былому кіраўніку «Белгазпрамбанку» і прэтэндэнту ў кандыдаты на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году вынесьлі прысуд «за веру ў ідэю».
«Аднойчы нам будзе складана растлумачыць сваім унукам, што гэта сапраўды адбывалася. Але Віктар казаў, што краіне патрэбен добры мэнэджар, — і я ведаю, што надыдзе час, калі такі мэнэджар дапаможа нам з вамі адбудаваць краіну».
Ціханоўская лічыць, што доўгія турэмныя тэрміны даюцца, каб забіць у беларусаў любыя іншыя думкі, хоць аддалена падобныя да веры і надзеі.
«Але для Віктара — як і для тысяч невінаватых людзей у турмах — надзвычай каштоўная надзея ў нашых сэрцах. Дзеля гэтай надзеі ён не пайшоў на пагадненьне з рэжымам. І ён па-ранейшаму верыць у нас. Але ці верым мы ў сябе самі? Віктар Бабарыка ўжо больш за год у турме. І толькі ад нас з вамі залежыць, ці ператворыцца гэты год у 14 гадоў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што трэба ведаць пра справу Віктара Бабарыкі і «Белгазпрамбанку»Амбасада ЗША: «Рэжым Лукашэнкі ня спыніцца ні перад чым, каб утрымаць уладу»
Амбасада Злучаных Штатаў у Менску назвала прысуд суворым і сфабрыкаваным.
«Рэжым Лукашэнкі ня спыніцца ні перад чым, каб утрымаць уладу» — паведамілі амэрыканскія дыпляматы.