Сьледчыя расказалі абставіны сьмерці ў ДТЗ у Гомлі 6-гадовай дзяўчынкі

Скрыжаваньне ў Гомлі, на якім загінула 6-гадовая дзяўчынка.

Кіроўца ехаў з хуткасьцю ня менш за 70 км/г пры дазволенай 50 км/г.

Сьледзтва выявіла, пры якіх абставінах загінула 6-гадовая дзяўчынка ў Гомлі, паведамляе Сьледчы камітэт.

Па інфармацыі СК, 4 траўня каля 17:30 кіроўца аўтамабіля Citroen C5 рухаўся па вуліцы Савецкай з боку вуліцы Камунараў у накірунку скрыжаваньня з вуліцай Сялянскай на павышанай хуткасьці. Перад тым, як кіроўца выехаў на скрыжаваньне, для яго запалілася спачатку жоўтае, а потым чырвонае сьвятло сьвятлафора. Але ён працягнуў рух, пераехаў праз стоп-лінію і выехаў на скрыжаваньне.

У гэты ж час з боку Сялянскай вуліцы выехаў кіроўца аўтамабіля Nissan Qashqai. Машыны сутыкнуліся. Пасьля гэтага Citroen у заносе выехаў на тратуар і наехаў на двух 6-гадовых дзяцей. Дзяўчынка загінула на месцы. Хлопчыка адкінула ўбок, у яго выявілі раны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Увосень машына ДАІ, за якой ехаў аўтазак, зьбіла дваіх чалавек. Вінаватымі прызналі пешаходаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 2020 годзе ў ДТЗ загінула больш людзей, чым годам раней