Выданьне піша, што ў Беларусі мінулы тыдзень прайшоў пад знакам заключных слуханьняў у працэсе супраць апанэнта Лукашэнкі Віктара Бабарыкі:
«57-гадовы былы банкір трапіў у турму, калі рыхтаваўся кінуць выклік Аляксандру Лукашэнку на аспрэчаных прэзыдэнцкіх выбарах летам мінулага года. Віктара Бабарыку судзяць за карупцыю. Па словах ягонай каманды, гэтыя абвінавачваньні былі сфабрыкаваныя для таго, каб перашкодзіць яму ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, дзе ў яго былі ўсе шанцы».
Радыё называе Бабарыку самым папулярным палітыкам Беларусі, які мае большую падтрымку, чым Лукашэнка, а ягоную справу палітычнай, яно таксама цытуе экспэрта Валера Карбалевіча, які лічыць, што Бабарыку нельга лічыць стаўленьнікам Крамля, але ён мог бы стаць прымальнай для Расеі фігурай на пасадзе прэзыдэнта Беларусі.
Міжнароднае францускае радыё штотыдзень выбірае і расказвае яго гісторыю «Эўрапейца тыдня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Не магу прызнаць злачынства, якога не рабіў». Бабарыка выступіў у судзе з апошнім словам. Вырак 6 ліпеняГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Усе абставіны кажуць пра тое, што гэта палітычны матыў». Адвакаты Віктара Бабарыкі пра яго апошняе слова ў судзеГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пракурор папрасіў суд пакараць Віктара Бабарыку 15 гадамі зьняволеньня