Памёр скульптар Леў Гумілеўскі, які рабіў помнікі клясыкаў беларускай літаратуры

Леў Гумілеўскі (другі зьлева) на выстава жывапісу і графікі беларускіх мастакоў віленскай школы. 2016 год.

На 91-м годзе пайшоў з жыцьця скульптар Леў Гумілеўскі, народны мастак Беларусі, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, сябра сэкцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў.

Як паведамляе Саюз мастакоў Беларусі, Разьвітаньне са Львом Гумілеўскім адбудзецца 6 ліпеня ў жалобнай зале па адрасе: Менск, вуліца Кульман 33а з 10.00 да 11.00.

Леў Гумілеўскі працаваў у галіне станковай і манумэнтальнай скульптуры. Стварыў вобразы Максіма Багдановіча, Мікалая Гусоўскага, Кастуся Каліноўскага, Янкі Купалы, Адама Міцкевіча, Міхаіла Агінскага, Канстанціна Астроскага, Аляксандра Пушкіна, князёў Радзівілаў, Францішка Скарыны, Уладзіміра Караткевіча, Анатоля Сыса, Максіма Танка і іншых.

Народны мастак Беларусі (1991). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1974) за помнік Янку Купалу ў Менску ў сааўтарстве з Анатолем Анікейчыкам і Андрэем Міхайлавічам Засьпіцкім. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1977).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЯЛЦЕ ЎСТАЛЯВАЛІ НАДМАГІЛЬНЫ ПОМНІК МАКСІМУ БАГДАНОВІЧУ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выстава мастакоў віленскай школы адкрылася ў Менску. Фота