Гэты дзень у гісторыі
1776 — прынятая Дэклярацыя Незалежнасьці Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Прыняцьцё дэклярацыі аб незалежнасьці ЗША, карціна Джона Трамбула
1848 — выйшаў у сьвет «Камуністычны маніфэст» Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса.
1950 — у эфір выйшла радыёстанцыя «Свабодная Эўропа».
Першая студыя Радыё "Свабодная Эўропа", Мюнхен, 1950-я гады
1954 — у Менску адкрылі помнік-абэліск на плошчы Перамогі.
Плошча Перамогі ў Менску
2008 — выбух у Менску падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці. Пацярпелі каля 50 чалавек, па абвінавачваньні ва ўчыненьні выбуху ў 2011 годзе былі асуджаныя Ўладзіслаў Кавалёў і Дзьмітры Канавалаў, якія былі расстраляныя ў 2012 годзе.
Паранены ў выніку выбуху на Дзень Рэспублікі, 4 ліпеня 2008
У гэты дзень нарадзіліся
1807 — Джузэпэ Гарыбальдзі, народны герой Італіі, лідэр змаганьня за незалежнасьць і аб’яднаньне краіны (Risorgimento ).
Джузэпэ Гарыбальдзі
1902 — Мэер Ланскі, ураджэнец Горадні, адзін з самых знакамітых босаў амэрыканскай мафіі.
Мэір Ланскі
1904 — Анатоль Альшэўскі, публіцыст, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
1922 — Вадзім Круталевіч, беларускі праўнік, гісторык, сацыёляг.
У памяці
1826 — Томас Джэфэрсан, амэрыканскі палітычны і грамадзкі дзеяч, аўтар Дэклярацыі незалежнасьці ЗША, трэці прэзыдэнт ЗША.
Томас Джэфэрсан, карціна Джылбэрта Сц'юарта
1848- Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян, францускі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў эўрапейскага рамантызму.
1934 — Марыя Складоўская-Кюры, выдатная француская вучоная польскага паходжаньня, фізык і хімік, дасьледніца радыеактыўнасьці, двойчы ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі.