Зянковіча абвінавачваюць у спробе арганізаваць «вайсковы пераварот». Джулі Фішэр у інтэрвію тэлеканалу «Дождь» назвала сытуацыю «іранічнай», бо беларускія ўлады сьцьвярджаюць, што арыштавалі Зянковіча як амэрыканскага агента. Трымаюць яго ў так званай «амэрыканцы» — СІЗА КДБ.
«Наш абавязак і наша адказнасьць падтрымліваць сваіх грамадзянаў, арыштаваных у Беларусі. Гэта тое, да чаго мы ставімся вельмі сур’ёзна... Што іранічна, калі дазволіце так сказаць, у Беларусі не прызнаюць падвойнага грамадзянства, таму нам адмоўлена ў доступе да Зянковіча, хоць улады сьцьвярджаюць, што яго арыштавалі як нейкага амэрыканскага агента. І гэта велізарная праблема для нас, але мы працягваем працаваць па гэтым пытаньні, неаднаразова зьвярталіся (з запытам аб доступе да абвінавачанага) і будзем працягваць гэта рабіць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сьледзтва ў «справе аб дзяржперавароце» працягнулі да кастрычнікаУ кастрычніку 2020 году зь СІЗА КДБ быў вызвалены палітоляг Віталь Шкляраў, які праходзіў абвінавачаным па «справе Ціханоўскага». За яго «прасіў» дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо, які абмяркоўваў гэтае пытаньне з Лукашэнкам. У Шклярава, як і ў Зянковіча, ёсьць амэрыканскае грамадзянства.