Міністэрства спорту і турызму Беларусі вынесла на грамадзкае абмеркаваньне праект зьменаў у Працоўны кодэкс і закон «Аб фізычнай культуры і спорце».
Дакумэнт даступны на Прававым форуме да 11 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Алімпійскія дысыдэнты. Як будуць ужывацца між сабой у Токіё беларускія спартоўцы-антаганістыУ прыватнасьці, праектам прапануецца ўвесьці акрэдытацыю на дзейнасьць у сфэры фізкультуры і спорту, скарэктаваць паўнамоцтвы і абавязкі фэдэрацый. Таксама акрэсьленыя абавязкі для спартоўцаў і трэнэраў:
- выкарыстоўваць падчас правядзеньня спартовых імпрэзаў толькі дзяржаўныя сымбалі Рэспублікі Беларусь, а таксама сымболіку, прадугледжаную рэглямэнтам спаборніцтваў;
- ведаць тэкст дзяржаўнага гімну Рэспублікі Беларусь;
- прымаць меры для прадухіленьня незаконнага ўплыву на ўдзельнікаў і арганізатараў спаборніцтваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Выключаная са зборнай і звольненая з працы беларуская лёгкаатлетка рыхтуецца да Алімпіяды 2024 году. ВІДЭААкрамя таго, для спартоўцаў прапануецца ўвесьці патрабаваньне падаваць інфармацыю пра сваё месцазнаходжаньне ў мэтах допінг-кантролю і санітарна-эпідэмічных патрабаваньняў.