За мінулыя суткі літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 36 мігрантаў, якія перайшлі мяжу па-за пунктамі пропуску, паведаміла літоўская памежная служба.
Раніцай у аўторак затрымалі групу з 13 чалавек без дакумэнтаў, яны назваліся іракцамі.
У сераду ранкам затрымалі яшчэ дзьве групы — 10 чалавек, чыё грамадзянства яшчэ ня высьветлілі. І 13 чалавек, якія, паводле папярэдніх зьвестак, маюць грамадзянства Расеі і паходзяць з Чачэніі і Таджыкістану.
Сёлета ў Літве агулам затрымалі 636 мігрантаў зь Беларусі. За ўвесь мінулы год у Літве затрымалі 81 нерэгулярнага мігранта зь Беларусі. У 2019 годзе — 46, а ў 2018-м — 104.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вунь Эўропа, ідзіце туды». Мігранты на беларуска-літоўскай мяжы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Будзеце самі іх есьці і лавіць». Лукашэнка гадамі браў у Эўразьвязу дзясяткі мільёнаў эўра на ўзмацненьне мяжы