У Чэхіі створаць прадстаўніцтва беларускай апазыцыі

Сустрэча Мілаша Зэмана са Сьвятланай Ціханоўскай, Прага, 8 чэрвеня 2021 г.

Чэскі ўрад вырашыў пачаць падрыхтоўку да стварэньня прадстаўніцтва беларускай апазыцыі ў Празе.

Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Чэхіі Якуб Кулганэк пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Мілашам Зэманам.

«Мы дамовіліся аб падрыхтоўцы стварэньня прадстаўніцтва беларускай апазыцыі ў Празе — паводле прыкладу Літвы. Беларуская апазыцыя мае і будзе мець адназначную падтрымку Чэхіі», — сказаў міністар.

У чэрвені Чэхію наведала Сьвятлана Ціханоўская. Яна сустрэлася з прэзыдэнтам, міністрам замежных спраў, прадстаўнікамі некаторых парлямэнцкіх партый і выступіла ў Сэнаце, дзе яе прымалі як пераможцу мінулагодніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская стала першай прадстаўніцай Беларусі, якая выступіла ў чэскім Сэнаце. Да чаго яна заклікала
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэскі прэзыдэнт Мілаш Зэман падтрымаў Ціханоўскую