Найважнейшае за 28 чэрвеня.
Віктар Бабарыка выступіў з апошнім словам, заявіўшы, што ня можа прызнацца ў злачынстве, якога не зьдзяйсьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не магу прызнаць злачынства, якога не рабіў». Бабарыка выступіў у судзе з апошнім словам. Вырак 6 ліпеняМЗС Беларусі заявіў, што Беларусь прыпыняе свой удзел у ініцыятыве ЭЗ «Усходняе партнэрства».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У адказ на санкцыі Беларусь прыпыніла сяброўства ў праграме Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства» і зрабіла іншыя захадыАдседзеўшы 30 дзён, на волю выйшла журналістка «Народнай волі» Глафіра Жук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ці ўсе ў камэры жывыя?» Пасьля 30 дзён арышту на волю выйшла журналістка Глафіра ЖукУ Беластоку адкрылі ўрадавы Цэнтар дапамогі палякам зь Беларусі, якія ўцяклі адтуль з прычыны палітычнага перасьледу і рэпрэсій.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беластоку адкрылі Цэнтар дапамогі палякам, якія ратуюцца ад рэпрэсій у БеларусіУрад Ізраілю ўключыў Беларусь у спіс краін з «высокім узроўнем» захворваньня на COVID-19, ездзіць у якія не рэкамэндуецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль не рэкамэндуе наведваць Беларусь, а за паездку ў Расею — штрафуеРасейская авіягрузавая група «Волга-Днепр» больш ня лётае празь Беларусь з прычыны санкцый і патрабаваньняў брытанскіх уладаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першая расейская авіякампанія стала аблятаць Беларусь з прычыны санкцый