Агенцтва AP паведамляе, што грошы паступяць у выглядзе крэдыту на лічбавы кашалёк. Іх можна будзе выдаткаваць на паслугі з турыстычнай і забаўляльнай сфэраў. «Напрыклад, на квіткі на самалёт, паром або цягнік, на арэнду аўтамабіля, на кемпінг або гатэль, а таксама на паход у кіно, у тэатар, на канцэрт або ў музэй», — патлумачыў прэмʼер-міністар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ісьляндыі скасавалі ўсе абмежаваньні, зьвязаныя з каранавірусамПраграма пачне дзейнічаць з 15 ліпеня. Тыя маладыя людзі, якія ўжо зрабілі прышчэпкі, атрымаюць «сэртыфікаты на закупы».
Міцатакіс дадаў, што такімі захадамі Грэцыя, эканоміка якой моцна залежыць ад турызму, шукае спосабы вакцынаваць большую частку насельніцтва і аднавіць эканоміку. Урад таксама вывучае юрыдычныя варыянты, як зрабіць вакцынацыю абавязковай для іншых катэгорый грамадзян, напрыклад, для пэрсаналу дамоў састарэлых.
На сёньняшні дзень у Грэцыі прышчэплена 34% насельніцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Ізраіля зноў увялі ў краіне масачны рэжым праз 10 дзён пасьля яго адменыУ Беларусі таксама запусьцілі акцыі для прышчэпленых ад каранавірусу. Усім прышчэпленым у пункце вакцынацыі ўнівэрмагу «Беларусь» у Менску з 1 ліпеня будуць даваць купон на пакупкі са зьніжкай ва ўнівэрмагу. Хаця ў краіне, паводле лічбаў, якія прадстаўляюцца Міністэрствам аховы здароўя, статыстыка за 28 чэрвеня прадэманстравала прырост новых хворых ковідам усяго ў колькасьці 441 чалавек.