Патоп у Менску, па ўсёй краіне віхуры і навальніцы. Найважнейшае за 26 чэрвеня

Менск, Каменная Горка, 26 чэрвеня 2021

Асноўныя падзеі 26 чэрвеня

У суботу ад 18.00 да 19.00 у Менску выпала траціна сярэднямесячнай нормы ападкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску моцная залева, шмат вуліц падтопленыя. Фота, відэа

На запрашэньне прэм’ер-міністра Ісьляндыі гэтую краіну на пачатку ліпеня наведае Сьвятлана Ціхнаоўская.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская наведае з працоўным візытам Ісьляндыю

На праспэкце Пераможцаў у Менску, дзе праводзіліся спаборніцтвы па трыятлёне, сілавікі затрымалі трох раварыстаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трох раварыстаў затрымалі на менскім трыятлёне

Беларусы ў Літве зноў зладзілі акцыю на памежным пераходзе «Мядзінінкай». Яны выйшлі на дарогу і прапускалі толькі легкавыя машыны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На акцыі беларусаў Літвы кіроўца фуры паехаў на пратэстоўцаў

26 чэрвеня віхуры і навальніцы пранесьліся па поўначы і ўсходзе краіны. Найбольш пацярпелі Магілёўшчына і Віцебшчына. Вецер валіў дрэвы, і зрываў дахі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 800 паселішчаў засталіся безь сьвятла на ўсходзе і поўначы Беларусі празь непагадзь

Апошняй ноччу сем іракцаў перайшлі беларуска-літоўскую мяжу па-за пунктам пропуску і былі затрыманыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Два з паловай дні безь мігрантаў зь Беларусі ў Літве скончыліся затрыманьнем чарговай групы