Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трох раварыстаў затрымалі на менскім трыятлёне

абноўлена

Кадар зь відэа Tut.by
Кадар зь відэа Tut.by

На праспэкце Пераможцаў у Менску, дзе праводзіліся спаборніцтвы па трыятлёне, сілавікі затрымалі трох раварыстаў, паведаміў Tut.by.

Адзін чалавек пры затрыманьні зваліўся з ровара на асфальт.

Кадар зь відэа
Кадар зь відэа

Пасьля абеду ў міліцыі назвалі прычыну затрыманьня.

«Трое мужчын у дэманстратыўна выкрыквалі лёзунгі пратэставага толку, што сталася падставай для дастаўленьня іх у тэрытарыяльны орган міліцыі. Цяпер праводзіцца разьбіральніцтва», — заявілі ў МУС.

Вядомае імя аднаго з затрыманых спартоўцаў — Аляксандар Клімянкоў. Ягоная жонка Крысьціна сказала Tut.by, што раней мужа за пратэсты не затрымлівалі, але, магчыма, у яго на руцэ быў бел-чырвона-белы напульсьнік.

Зь бел-чырвона-белым напульсьнікам на руцэ Алесь Клімянкоў выступаў на спаборніцтвах у Маскве летась у верасьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG