Беларуская калійная кампанія адрэгавала на санкцыі Эўразьвязу

Страйк шахтараў у Салігорску, жнівень 2020 году.

Беларуская калійная кампанія (БКК, трэйдар «Беларуськалію») працягне працу пасьля ўвядзеньня сэктаральных санкцый ЭЗ у дачыненьні да беларускага хлёрыстага калію і будзе імкнуцца выканаць абавязаньні перад пакупнікамі, перадае «Інтэрфакс».

«З трох кодаў прадукцыі, якую мы прадаём, у прадстаўленым дакумэнце прысутнічаюць два. Для нас важны кожны від тавару, незалежна ад аб’ёмаў паставак. Мы будзем працягваць працаваць у існых рамках, прыкладаючы ўсе намаганьні для выкананьня нашых абавязаньняў перад партнэрамі», — сказалі ў прэс-службе кампаніі, камэнтуючы ўплыў сэктаральных санкцый.

Рада Эўразьвязу 24 чэрвеня афіцыйна прыняла рашэньне аб увядзеньні сэктаральных санкцый у дачыненьні да рэжыму ў Беларусі. Санкцыі закранаюць у тым ліку гандаль калійнымі ўгнаеньнямі, нафтапрадуктамі, тытунёвымі вырабамі, уводзіцца забарона на доступ беларускага ўраду і дзяржбанкаў на фінансавы рынак Эўропы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз увёў сэктаральныя санкцыі адносна Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская калійная кампанія заявіла, што санкцыі ЭЗ «падарвуць асновы міжнароднай харчовай бясьпекі»