Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту: ЗША вітаюць новыя сэктаральныя санкцыі ЭЗ супраць рэжыму Лукашэнкі

  • БелаПАН
Злучаныя Штаты Амэрыкі вітаюць увядзеньне новых сэктаральных санкцый Эўразьвязу супраць афіцыйнага Менску і будуць назіраць за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі ў найбліжэйшыя тыдні.

Пра гэта заявіла намесьніца памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Кара МакДональд на онлайн-форуме «Новая Беларусь супраць катаваньняў», які арганізавала беларуская дыяспара.

«ЗША, як і многія краіны па ўсім сьвеце, былі глыбока натхнёныя мірным пратэстам беларусаў за магчымасьць прагаласаваць на свабодных і сумленных выбарах, — цытуе дыпляматку БелаПАН. — Але рэжым Лукашэнкі на мірнае жаданьне дэмакратычных пераменаў адказаў рэпрэсіямі і гвалтам».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ці зрынуць санкцыі Лукашэнку? Дыскусія экспэртаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Эўразьвяз увёў сэктаральныя санкцыі адносна Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Амбасадарка ЗША пракамэнтавала заяву міністра абароны Беларусі пра датычнасьць Амэрыкі да спробы перавароту