Былыя артысты Новага драматычнага тэатру анансавалі прэм’еру спэктаклю «Застацца нельга зьехаць»

Ілюстрацыйнае фота

24 чэрвеня адбудзецца онлайн-прэм’ера спэктаклю Незалежнай тэатральнай кампаніі HomoCosmos.

Усе ролі ў спэктаклі «Застацца нельга зьехаць» выконваюць былыя артысты Новага драматычнага тэатру, якія калектыўна звольніліся ў кастрычніку 2020 году.

Прэм’ера адбудзецца 24 чэрвеня а 20.00.

Сродкі, сабраныя з трансьляцыі спэктаклю пойдуць на падтрымку і рэабілітацыю актора Ільлі Ясінскага, які напярэдадні ўцёк у Літву ад крымінальнага перасьледу, ініцыяванага ўладамі. На адным з маршаў у лістападзе падчас затрыманьня сілавікі зламалі яму хрыбеткі, з-за чаго ён доўга ляжаў у лякарні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Гледачоў, затрыманых на спэктаклі «Белы трус, чырвоны трус», караюць 15-суткавымі арыштамі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пабіты сілавікамі актор Ільля Ясінскі, на якога завялі крымінальную справу, уцёк у Літву