Чарговая акцыя салідарнасьці пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі колерамі прайшла 21 чэрвеня ў Менску.
Па словах удзельніц прагулкі, іх акцыя заклікае да «суперажываньня і салідарнасьці з пацярпелымі ад злачынных рэпрэсіяў, якія адбываюцца вакол: бесьперапынныя арышты, катаваньні вязьняў, сьмерць несправядліва асуджаных, масавы ад’езд з краіны цудоўных людзей, вымушаных хавацца ад перасьледу рэжымам».
Чырвоная стужка на адзеньні жанчын сымбалізуе кроў з сэрца, чорны галаўны ўбор — жалоба аб загінулых, белыя сукенкі і парасон — знак чысьціні, лепшай будучыні, расказалі ўдзельніцы акцыі.
Марш жанчын зь бел-чырвона-белымі парасонамі 21 чэрвеня ў Менску
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Жанчыны ў чорным пад бела-чырвонымі парасонамі прайшліся па Менску. ФОТАГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Паказалі як доказ фота не падобнай да мяне жанчыны». У Гомлі трымалі ў ІЧУ як падазраваную ў масавых беспарадках маці 3-гадовага дзіцяці