Паводле слоў Шаленбэрга, якія прыводзіць прэс-служба МЗС Аўстрыі ў «Твітэры», толькі што ў яго адбыўся добры абмен думкамі са Сьвятланай Ціханоўскай аб наступных кроках. «Зь нецярпеньнем чакаю нашай сустрэчы ў панядзелак», — адзначыў Шаленбэрг, маючы на ўвазе заплянаванае на 21 чэрвеня ў Люксэмбургу паседжаньне Рады міністраў замежных спраў краін ЭЗ.
FM #Schallenberg: „Glad we found agreement on #Belarus sanctions that are robust & targeted. Just had a very good exchange with Sviatlana @Tsihanouskaya on next steps. Looking forward to our meeting on Monday.“
— MFA Austria (@MFA_Austria) June 18, 2021
Апошнімі днямі зьявіліся неафіцыйныя паведамленьні, што Аўстрыя, якая мае цесныя дзелавыя сувязі зь Беларусьсю, выступае за зьмякчэньне новага пакету санкцый, падрыхтаванага Эўразьвязам. З гэтай прычыны Ціханоўская патэлефанавала кіраўніку МЗС Аўстрыі і, паводле інфармацыі яе прэс-службы, «заклікала краіны ЭЗ у асобе міністра захоўваць адзінства ў рашэньнях па Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз узгадніў сэктаральныя санкцыі адносна Беларусі: нафта, калій, банкі«Папярэдне офіс Ціханоўскай накіраваў ліст у 27 міністэрстваў ЭЗ з 31 канкрэтнай прапановай аб рэагаваньні на дзеяньні рэжыму, уключаючы дапамогу грамадзянскай супольнасьці, рэпрэсаваным і журналістам, ізаляцыю рэжыму і санкцыі», — адзначаецца ў паведамленьні прэс-службы Ціханоўскай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская наведае Бэльгію і Люксэмбург, выступіць на пасяджэньні Рады замежных спраў ЭЗ