Праз аварыю Барысаў застаўся без вады. У горадзе 150 тысяч жыхароў

Падвоз вады, ілюстрацыйнае фота

16 чэрвеня адзін з найбуйнейшых гарадоў Меншчыны застаўся без вады.

Як паведамілі журналістам на дзяржаўным прадпрыемстве «Барысаўвадаканал», прычынай стала аварыя на гарадзкіх вадаправодных сетках.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праз аварыю на падстанцыі 60-тысячнае Жодзіна засталося без вады. Таксама зьнікала электрычнасьць

Надзвычайнае здарэньне адбылося а 9-й раніцы. Цяпер ліквідацыяй наступстваў прарыву вадаправоду займаюцца спэцыялісты — абяцаюць, што ў другой палове дня падача адновіцца.

Аднак калі ў сьціслыя тэрміны не атрымаецца забясьпечыць нармальную якасьць вады, будзе арганізаваны яе падвоз у аўтацыстэрнах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за няякасную ваду ў Менску

Аварыі на вадаправодах ў розных месцах Беларусі сталі даволі частай зьявай. Нейкі час таму ад навалы цярпелі жыхары суседняга Жодзіна, раз-пораз сутыкаюцца з аналягічнай праблемай у мікрараёнах Менску.