Перакладніцкі праект паэтычнага фэстывалю ў Бэрліне сёлета прысьвяцілі Беларусі

Паэтка і перакладніца Юлія Цімафеева

Беларускую паэтычную сцэну аказалі Юлія Цімафеева, Андрэй Хадановіч, Уладзімер Лянкевіч, Марыя Мартысевіч, Тацяна Скарынкіна і Дзьмітры Строцаў.

Перакладніцкі праект VERSschmuggel 22-га паэтычнага фэстывалю ў Бэрліне сёлета прысьвяцілі беларускай сучаснай паэзіі. У межах праекту 6 беларускіх і 6 нямецкамоўных паэтаў і паэтак перакладалі вершы адно аднаго.

Зь беларускага боку ў праекце бяруць удзел Юлія Цімафеева, Андрэй Хадановіч, Уладзімер Лянкевіч, Марыя Мартысевіч, Тацяна Скарынкіна і Дзьмітры Строцаў.

15 чэрвеня ўвечары а 21.00 беларускага часу паэты зьбяруцца разам онлайн, каб прачытаць і абмеркаваць вершы і пераклады. Імпрэза пройдзе на трох мовах — беларускай, расейскай і нямецкай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлану Алексіевіч узнагародзілі адным з найвышэйшых ордэнаў Нямеччыны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пікнік зь пісьменьнікам Сяргеем Календам у Празе. ФОТА. ВІДЭА