На саміце ў Корнўале ўхвалілі плян спаборніцтва групы G7 з Кітаем

Пратэст супраць шкоды, які наносяць навакольнаму асяродзьдзю вядучыя эканамічныя дзяржавы

Лідэры краін «вялікай сямёркі», гатовыя ўступіць у спаборніцтва з Кітаем, заявілі аб прыняцьці пляна дзеяньняў для падтрымкі дзяржаў з нізкім або сярэднім узроўнем дабрабыту.

Гэта падтрымка будзе накіравана перш за ўсё на будаўніцтва аб’ектаў інфраструктуры.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн на саміце «вялікай сямёркі» ў Корнўале заявіў, што Вашынгтон падтрымлівае плян, які павінен стаць больш эфэктыўным, чым аналягічная кітайская праграма.

У заяве ўдзельнікаў саміту сказана, што яны прапануюць «супрацоўніцтва, заснаванае на прынцыпах празрыстасьці і партнэрства».

Дэталі пляну фінансаваньня інфраструктурных праектаў застаюцца нявызначанымі. Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель сказала, што «вялікая сямёрка» яшчэ не дасягнула ўзроўню, зь якога можна было б пачынаць фінансаваньне падобнай ініцыятывы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На матчы Эўра-2020 дацкі футбаліст страціў прытомнасьць