Свабода сабрала новы стос натхняльных цытат ад вязьняў, якія сядзяць «за палітыку».
Сьцяпан Латыпаў
40 гадоў, Менск
Жыхар «Плошчы Перамен», арбарыст, даглядае за дрэвамі.
Затрымалі 15 верасьня 2020, бо стаяў каля муралу «дыджэям перамен».
Вінавацяць у «масавых беспарадках».
Мікола Дзядок
32 года, Менск
Блогер, журналіст, анархіст
Затрымалі 11 лістапада 2020, моцна зьбілі.
Абвінавачаны ў арганізацыі пратэстаў, «закліках, каб нашкодзіць нацыянальнай бясьпецы Беларусі», «незаконных дзеяньнях са зброяй».
Іван Комар
20 гадоў, Менск, анархіст
Затрымалі 20 кастрычніка 2019 году.
Асудзілі на 3,5 гады калёніі, бо «закідаў лямпачкамі з фарбай Менскі гарадзкі суд» і «спрабаваў падпаліць дзьверы СІЗА на Валадарскага».
Ганна Вішняк
28 гадоў, Менск
Валянтэрка тэлеграм-каналу «Кіроўцы-97»
Затрымалі 29 кастрычніка 2020 году за «арганізацыю пратэстаў».
Асудзілі на 2,5 гады калёніі.
Павал Юхневіч
36 гадоў, Менск
Актывіст «Эўрапэйскай Беларусі»
Затрымалі 25 верасьня 2020 за «масавыя беспарадкі»
Асудзілі на 5 гадоў калёніі.
Калі вы лістуецеся зь вязьнямі і хочаце падзяліцца натхняльнымі фрагмэнтамі зь іхных лістоў, пішыце на radiosvaboda at gmail.com або ў нашыя сацыяльныя сеткі з пазнакай «Цытаты праз краты».