«Крык за Беларусь» у Варшаве. Акцыя салідарнасьці прайшла ля офісу Эўракамісіі

Ініцыятарка «Крыку за Беларусь» Яна Шостак, архіўнае фота

Мэта «калектыўнага крыку» — пераканаць заходніх палітыкаў і кампаніі мацней супрацьстаяць беззаконьню ў Беларусі.

Некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі да офісу Эўрапейскай камісіі ў Варшаве, каб выгукнуць на знак пратэсту супраць беларускага рэжыму, піша Gazeta Wyborcza.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія актывісты спынілі 10-дзённую галадоўку ля офісу Эўракамісіі ў Варшаве

Як піша газэта, з аднаго боку, гэта крык адчаю супраць антыдэмакратычных рэпрэсій, бо беларусы сапраўды пакутуюць ад дыктатуры; з другога боку, крык, які будзе мабілізаваць Захад на больш рашучыя дзеяньні супраць памагатых дыктатара Лукашэнкі.

«Калектыўны Захад», пра які часта гавораць удзельнікі акцый салідарнасьці з народам Беларусі, гэта ня толькі ўрады краін Эўразьвязу. Гэта таксама транснацыянальныя кампаніі, якія, нягледзячы на становішча беларускага грамадзтва, усё яшчэ вядуць бізнэс у Беларусі. Іх назвы і лягатыпы красавілаіся на адкрытых дэкальтэ дэманстрантаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актор зь Беласточчыны на поўны голас закрычаў у Эўрапарлямэнце ў падтрымку Беларусі. ВІДЭА

Моду крычаць за Беларусь запачаткавала актывістка Яна Шостак, вядомая сваімі пэрформансамі — яна з усяе сілы крычыць у розных гарадах, каб прыцягнуць увагу да сытуацыі на сваёй радзіме. Днямі яе падтрымаў актор зь Беласточчыны Барташ Бяленя, які здымаўся ў фільме «Божае цела». Падчас уручэньня прэміі LUX у Эўрапарлямэнце ён пракрычаў на знак салідарнасьці зь беларусамі.

Барташ Беленя адзначыў, што цішыня вакол Беларусі працягвалася занадта доўга — ажно 27 гадоў.