Супраць расейскага журналіста Дудзя завялі справу аб прапагандзе наркотыкаў

Юры Дудзь

У Зюзінскі раённы суд Масквы паступіла адміністрацыйная справа ў дачыненьні да відэаблогера і журналіста Юрыя Дудзя, якому інкрымінуюць «прапаганду наркотыкаў» у інтэрнэце. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе суду.

У красавіку дырэктарка расейскай «Лігі бясьпечнага інтэрнэту» Кацярына Мізуліна паскардзілася ў паліцыю на відэа ў YouTube-канале Юрыя Дудзя. Менавіта «Ліга бясьпечнага інтэрнэту» у красавіку 2021 г. зьвярнулася ў МУС Расеі з просьбай праверыць на прапаганду наркотыкаў два інтэрвію, якія выйшлі на канале Дудзя — з рэпэрам Маргенштэрнам і блогерам Івангаем.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дудзь заклікаў беларускіх сілавікоў спыніць гвалт: «Пэрспэктыва вашага галоўнага начальніка — нянавісьць уласнага народу»

«Ліга бясьпечнага інтэрнэту адзначае прынцыповую і сумленную пазыцыю Ўпраўленьня па кантролі за абаротам наркотыкаў па г. Маскве ў часе расьсьледаваньня гэтай справы. На супрацоўнікаў паліцыі чыніўся калясальны ціск, але, нягледзячы на гэта, адбылося аб’ектыўнае расьсьледаваньне, і справа была даведзеная да суду», — гаворыцца ў заяве Мізулінай.

  • У паліцыі казалі, што пачалі па скарзе адміністрацыйнае расьсьледаваньне, але не ўдакладнялі, на каго менавіта ў выніку склалі пратакол.
  • На канал Юрыя Дудзя «вДудь» падпісаныя больш за дзевяць мільёнаў чалавек. Інтэрвію з Івангаем і Маргенштэрнам паглядзелі агулам 46 мільёнаў разоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі заблякавалі расейскі сайт sports.ru