Прэзыдэнт ЗША Байдэн апублікуе «вакцынны плян» для сьвету

Джо Байдэн, архіўнае фота

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Джо Байдэн 10 чэрвеня зьбіраецца абнародаваць «вакцынны плян» для сьвету. Пра гэта ён паведаміў у сераду перад эўрапейскім турнэ, падчас якога ён возьме ўдзел у самітах «вялікай сямёркі», NATO, Эўрапейскага Зьвязу і правядзе перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Як паведаміла Нацыянальнае грамадзкае радыё з спасылкай на свае крыніцы ў атачэньні Байдэна, у плянах прэзыдэнта ахвяраваць 500 мільёнаў дозаў вакцыны Pfizer ад COVID-19.

Іх перададуць Сусьветнай арганізацыі здароўя, якая будзе разьмяркоўваць іх сярод краінаў, якія ня маюць сродкаў для закупкі вакцын.

Раней Байдэн ужо паабяцаў выдзеліць 80 мільёнаў доз вакцыны такім краінам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Штат Вашынгтон прапанаваў бясплатную марыхуану ў абмен на вакцынацыю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн запрасіў Зяленскага ў Белы дом
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аптэчка. 90 адказаў пра каранавірус ад Сусьветнай арганізацыі здароўя, мэдычных аўтарытэтаў і з найлепшай практыкі