Штат Вашынгтон прапанаваў бясплатную марыхуану ў абмен на вакцынацыю

У розных рэгіёнах ЗША шматлікія арганізацыі прапануюць розныя стымулы, ад бясплатных пончыкаў да квіткоў на бэйсбольныя матчы, каб заахвоціць людзей вакцынавацца супраць COVID-19.

У штаце Вашынгтон вырашылі пайсьці крыху далей, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Рада ў пытаньнях абарачэньня алькагольных напояў і канабісу штату Вашынгтон дазволіла ліцэнзаваным раздробным гандлярам канабісу прапаноўваць адну цыгарэту з марыхуанай «дарослым спажыўцам, якія атрымалі вакцыну ў разьмешчанай у краме клініцы».

Прапанова, якой могуць скарыстацца людзі, старэйшыя за 21 год, дзейнічае да 12 ліпеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новыя дасьледаваньні: імунітэт да каранавірусу можа захоўвацца гадамі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навукоўцы: прышчэпкі цяжарных ад COVID-19 абараняюць і немаўлят