8 чэрвеня прадстаўнік Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Аўстраліі Ўорэн Рэйналдс падаў заяву аб адстаўцы на імя старшыні палаты Ўладзімера Ўлаховіча, паведамляе «Белсат».
Падставай для свайго рашэньня Ўорэн Рэйналдс называе немагчымасьць «мірыцца зь беззаконнымі і злачыннымі дзеяньнямі рэжыму Лукашэнкі». Ён заяўляе, што ня бачыць «больш магчымым быць прадстаўніком якога-небудзь афіцыйнага органа ўраду Лукашэнкі, ці падтрымліваць яго, ці асацыявацца зь ім». Копіі ліста ёсьць у рэдакцыі «Белсату».
У 2012–2018 гадах Уорэн Рэйналдс быў ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Аўстраліі, а з 2011 году — таксама прадстаўніком Беларускай гандлёва-прамысловай палаты на паўднёвым кантынэнце. Пры ім адкрылі прадстаўніцтва БелАЗу ў штаце Новы Паўднёвы Ўэльс і дыстрыбутарскі цэнтар МТЗ у Заходняй Аўстраліі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дыпляматы заходніх краін і Японіі спыталі ў Макея, калі ўлады адгукнуцца на патрабаваньні беларускага народу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Славенія адклікала згоду на працу беларускага ганаровага консульства ў Любляне