Новую форму прэзэнтаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку кіраўнік Украінскай асацыяцыі футболу Андрэй Павёлка.
Прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава назвала прэзэнтацыю формы «чарговай спробай дзяржаўнай кіеўскай прапаганды замацаваць у грамадзкай сьвядомасьці лёзунг, які ў многіх асацыюецца з Украінскай паўстанцкай арміяй, Сьцяпанам Бандэрам і іх злачынствамі ў гады Другой сусьветнай вайны». Захарава нагадала, што дзейнасьць УПА забароненая ў Расеі рашэньнем Вярхоўнага суду ад 17 лістапада 2014 году. Самі лёзунгі «Слава Ўкраіне!» і «Героям Слава!» яна назвала «калькай зь вядомага нямецкага нацыянал-сацыялістычнага прывітаньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Украіна пагражае санкцыямі, калі хаця б адзін беларускі самалёт апынецца на тэрыторыі акупаванага КрымуУ Эўрапейскай асацыяцыі футболу (UEFA), пад эгідай якой пройдзе першынство кантынэнту, пакуль не камэнтавалі форму, у якой Украіна зьбіраецца выступіць на турніры.
У 2018 годзе Міжнародная фэдэрацыя футболу (FIFA) аштрафавала на 15 тысяч швэйцарскіх франкаў скаўта зборнай Харватыі Огнена Вукоевіча і вынесла папярэджаньне абаронцу харватаў Дамагою Віду за ролік, выкладзены імі ў інстаграм пасьля перамогі над Расеяй у чвэрцьфінале чэмпіянату сьвету ў футболе. На відэа Вукоевіч прысьвячае перамогу Ўкраіне, а Віда прамаўляе фразу «Слава Ўкраіне!». У FIFA палічылі гэта палітычнымі заявамі, якія забароненыя рэглямэнтам арганізацыі — нягледзячы на тое, што ў мінулым абодва харваты выступалі за кіеўскае «Дынама».
Чэмпіянат Эўропы ў футболе, які мусіў адбыцца летась але быў перанесены ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, пройдзе ад 11 чэрвеня да 11 ліпеня ў адзінаццаці эўрапейскіх гарадах, у тым ліку Санкт-Пецярбургу. На папярэднім этапе зборная Ўкраіны згуляе ў Амстэрдаме супраць зборнай Нідэрляндаў, а таксама ў Бухарэсьце супраць Аўстрыі і Паўночнай Македоніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ужо трэцяя краіна можа адмовіцца ад правядзеньня футбольнага Кубку Амэрыкі. Прычыны: палітыка і COVID-19