Менская міліцыя залічыла да «незарэгістраванай сымболікі» сьцяг Ізраілю

Фрагмэнт відэазапісу УУС Менгарвыканкаму

Прадстаўнік менскай міліцыі заявіў, што працягваецца «выяўленьне асобаў, якія раней бралі ўдзел у несанкцыяваных мерапрыемствах».

Намесьнік начальніка Заводскага РАЎС Менску Сяргей Доўнар на ютуб-канале менскай міліцыі паведаміў, што ягоныя калегі вызначылі ўдзельнікаў шпацыраў па вуліцах беларускай сталіцы пад «экстрэмісцкай сымболікай».

Доўнар паведаміў, што «праваахоўнікамі» былі затрыманыя чацьвёра жыхароў Менску — трое мужчын і адна жанчына, а ў часе агляду кватэры аднаго з удзельнікаў шэсьця былі «выяўленыя сьцягі з незарэгістраванай сымболікай». Пры гэтым міліцэйскі апэратар паказаў, акрамя бел-чырвона-белых сьцягоў, і дзяржаўны сьцяг Ізраілю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэфэрэндум-95 пра сымболіку і мову ня быў легітымным
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму бел-чырвона-белы сьцяг ужо перамог. ВІДЭА