Аўтар Youtube-каналу «ЧестнОК» і журналіст Tribuna.com — у турме на Акрэсьціна

Турма на Акрэсьціна

3 чэрвеня былі затрыманыя аўтар Youtube-каналу «ЧестнОК», журналіст Tribuna.com Аляксандар Івулін і мантажор каналу, былы супрацоўнік БТ Яраслаў Пісарэнка.

Стала вядома, што Яраслаў Пісарэнка і Аляксандар Івулін знаходзяцца ў ЦІП на Акрэсьціна.

Па зьвестках суседзяў, людзі ў цывільным прыйшлі ў кватэру каля 13:00 зь ператрусам, запрашалі суседзяў стаць панятымі. У 16:00 Івуліна і Пісарэнку павезьлі на дзьвюх машынах, дадае «Наша Ніва».

У гэтым сэзоне Івулін стаў футбалістам «Крумкачоў».

Пісарэнка ў жніўні пакінуў БТ, дзе працаваў вядучым і камэнтатарам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты і ператрусы 3 чэрвеня: затрымалі журналістаў з праекту «ЧестнОК», хірурга за акцыю арыштавалі на месяц