1700 грузавікоў стаяць у чэргах ля пунктаў пропуску на беларускай мяжы

Грузавыя фуры, ілюстрацыйнае фота

На беларуска-літоўскай мяжы больш за 1300 фураў чакаюць афармленьня на выезд. Яшчэ пад 400 машын захрасьлі ў чэргах на пераходах з Латвіяй.

Прыкладна 1700 грузавікоў чакае выезду празь дзяржаўную мяжу, падае сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежны камітэт Беларусі патлумачыў прычыны чэргаў на пераходах і хто ў іх вінаваты

Найбольшая колькасьць сканцэнтравалася на беларуска-літоўскім адрэзку мяжы: амаль 500 адзінак грузавога транспарту ў пункце пропуску Каменны Лог, больш за 300 — у Беняконях, 280 — у Катлоўцы, 130 — у Прывалцы, 120 — у Відзах.

Агулам больш за 350 фураў чакае ў чарзе на мяжы з Латвіяй: 230 у Грыгораўшчыне і 120 з боку Ўрбанаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля гадавога перапынку на беларуска-літоўскай мяжы aдкрываюцца тры пункты пропуску

Інфармацыя пра чэргі на мяжы з Польшчай і Ўкраінай на сайце ведамства не абнаўляецца.

Зьніжэньне прапускной здольнасьці пунктаў пропуску на мяжы з боку Беларусі фіксуецца ўжо некалькі апошніх месяцаў.