На 7 сьнежня выезду зь Беларусі ў краіны Эўразьвязу чакаюць больш за 1,5 тысячы фураў. Такія чэргі на мяжы з Латвіяй, Літвой і Польшчай, паводле тэлеграм-каналу Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, «не навіна, а заканамернасьць».
Паводле ведамства, прычыны наступныя:
- падзеньне агульнай прапускной здольнасьці ў сувязі з закрыцьцём сумежнымі краінамі шэрагу пунктаў пропуску, таму прапарцыйна расьце нагрузка на іншыя пераходы;
- у літоўскім кірунку выгадна ўвозіць паліва на тэрыторыю ЭЗ;
- невыкананьне службамі сумежных краін пагадненьняў аб афармленьні пэўнай колькасьці транспарту за адзінку часу.
Дзяржаўны памежны камітэт паведамляе, што на 14:00 7 сьнежня каля 40% кіроўцаў скарысталіся паслугай электроннай рэзэрвацыі чаргі.
«Рэкамэндуем грузаперавозьнікам, што едуць транзытам празь Беларусь у краіны Эўразьвязу, улічваць актуальную сытуацыю, а пры плянаваньні паездкі укладаць маршрут праз найменш загружаны польскі кірунак», — гаворыцца ў паведамленьні беларускай памежнай службы.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com