Беларуская асацыяцыя журналістаў зьвярнулася ў Міністэрства ўнутраных спраў з нагоды ціску на родных вядучай тэлеканалу «Белсат» Арыны Маліноўскай.
19 траўня ў эфір выйшла чарговае выданьне праграмы «Шчыра кажучы», дзе былыя міліцыянты і вайскоўцы расказвалі пра сваю працу. На наступны дзень пасьля выхаду перадачы стала вядома пра затрыманьне гасьцей выпуску, былых сілавікоў Дзьмітрыя Кулакоўскага і Ягора Емяльянава. 21 траўня міліцыянты прыйшлі ў студыю, дзе запісваліся інтэрвію для праграмы, але Маліноўскай там не было.
Увечары таго ж дня сілавікі спрабавалі трапіць у кватэру, дзе жыла журналістка. У ноч на 22 траўня Маліноўская пакінула тэрыторыю Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістка «Белсату», якая зрабіла перадачу з былымі міліцыянтамі, пакінула Беларусь. Затрымалі яе сваяка24 траўня Арыне патэлефанаваў муж яе сястры, Валянцін Кучарэнка, і паведаміў, што яго затрымалі, даставіўшы ў ЦІП Менгарвыканкаму, і ня вызваляць адтуль, пакуль Арына ня зьявіцца ў міліцыю. Потым слухаўку ўзяў чалавек, які назваўся супрацоўнікам МУС і пагражаў, што на Акрэсьціна забяруць таксама бабулю і дзядулю Маліноўскай. У той дзень былі яшчэ два званкі з Telegram мужа сястры Арыны, адзін зь іх яна запісала, запіс разьмешчаны на сэрвісе Youtube.
25 траўня Кучарэнка ў прысутнасьці сілавікоў зноў тэлефанаваў журналістцы ў Telegram. Толькі ўвечары таго дня стала вядома, што маладога чалавека нарэшце вызвалілі.
БАЖ просіць правесьці праверку прыведзеных зьвестак і спыніць ціск на журналістку Арыну Маліноўскую і яе родных.
Пасьля 9 жніўня супраць сілавікоў не было заведзена ніводнай крымінальнай справы за перавышэньне паўнамоцтваў, катаваньні і сьмерці пратэстоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адміністрацыя сьвядома перапаўняе камэры». Журналіст пра 10 сутак у турме на Акрэсьціна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 15 сутак. Судзяць затрыманых падчас рэйду сілавікоў на студыю «Белсату» ў Менску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Статус сеціўнага СМІ даў нам толькі праблемы». Размова з галоўнай рэдактаркай парталу Media-Polesye Сьвятланай Гардай