Онлайн-канцэрт «Вольнага хору». УЖЫВУЮ

Архіўнае фота, студзень 2020

Канцэрт «Вольнага хору» з праграмай «Муры» трансьлюецца на ютуб-канале «Годна».


«Вольны хор» узьнік у жніўні 2020 году. Паводле ўдзельнікаў, гэта стала рэакцыяй на палітычныя падзеі ў краіне. Хор нечакана зьяўляўся ў публічных месцах Менску — у мэтро, на вакзале, у опэрным тэатры, бібліятэцы, у філярмоніі, цырку, у гандлёвых цэнтрах, на мэмарыяле «Яма» — і выконваў кампазыцыі, якія сталі асабліва папулярнымі падчас беларускіх пратэстаў. Ён таксама ўдзельнічаў у дваровых канцэртах, якія сталі папулярнымі падчас пратэстаў у Менску.

«Гэта аб'яднаньне музыкаў, якія ня могуць маўчаць, для якіх сьпевы і песьні — гэта сродак выказваньня сваёй пазыцыі», — кажуць пра сябе артысты.