Санкцыя крымінальнага артыкула прадугледжвае да 12 гадоў зьняволеньня.
Палітзьняволеная Соф'я Сапега стала падазраванай паводле ч.3 арт. 130 КК — распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці. Такая інфармацыя зьявілася са спасылкай на праваабаронцаў.
Па гэтым артыкуле ёй пагражае да 12 гадоў турмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Грамадзянку Расеі Соф’ю Сапегу падазраюць у «злачынствах» цягам жніўня-верасьня 2020 годуСтудэнтку Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсытэту Соф’ю Сапегу затрымалі разам з журналістам Раманам Пратасевічам 23 траўня падчас прымусовай пасадкі ў менскім аэрапорце самалёта, які выконваў рэйс з Атэнаў у Вільню. Яна мае расейскае грамадзянства.