Дзьве беларускія актывісткі абвясьцілі бестэрміновую галадоўку ля офісу Эўракамісіі ў Варшаве

Стася Гліньнік і Бажэна Шамовіч

Беларускі Стася Гліньнік і Бажэна Шамовіч заявілі пра бестэрміновую галадоўку ля офісу Эўракамісіі ў Варшаве.

Акцыя актывістак «Моладзевага хабу» пачалася раніцай 26 траўня. Дзяўчаты стаяць перад уваходам у будынак зь бел-чырвона-белым сьцягам і плякатам «Вольная Беларусь».

У відэазвароце, апублікаваным напярэдадні, яны апавядаюць пра рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў з боку ўладаў Беларусі і заклікаюць краіны Эўразьвязу:

  • Прызнаць цяперашні рэжым Лукашэнкі тэрарыстычным.
  • Неадкладна ўвесьці эканамічныя санкцыі для выратаваньня жыцьцяў палітвязьняў.