Пастановай суду Глыбоцкага раёну ад 22 сьнежня 2018 году журналіст Зьміцер Лупач прызнаны вінаватым ва ўчыненьні адміністрацыйнага правапарушэньня, што выявілася ў незаконным вырабе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі. За гэта яго аштрафавалі на 612 рублёў 50 капеек, нагадвае рэгіянальны праваабарончы сайт «Віцебская вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ: Гэта нахабная спроба беларускіх уладаў заглушыць усе галасы апазыцыіНа падставе скаргі журналіста абгрунтаванасьць пастановы праверыў Віцебскі абласны суд, але не знайшоў парушэньняў і пакінуў рашэньне бязь зьменаў.
Палічыўшы, што наступнае абскарджаньне ў старшыні Вярхоўнага суду не прывядзе да аднаўленьня парушаных правоў, журналіст спыніў ліставаньне зь беларускімі судамі і органамі пракуратуры.
У сваю чаргу беларуская дзяржава лічыць, што журналіст не прайшоў усіх працэдур абароны сваіх правоў на нацыянальным узроўні і раіць Камітэту не разглядаць звароту Зьмітра Лупача. Факт звароту грамадзяніна ў міжнародны праваабарончы орган улады расцэньваюць як злоўжываньне правам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У дрэнныя хвіліны ратуе тое, што ты карысны людзям». Выбраныя цытаты заснавальніка, дырэктаркі і галоўнай рэдактаркі Tut.by«Права Зьмітра Лупача на свабоднае выказваньне думкі ў адпаведнасьці з артыкулам 19 Пакту ніяк не парушана. Пунктам 1 арт. 29 Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека вызначана, што кожны чалавек мае абавязкі перад грамадзтвам, у якім толькі i магчыма свабоднае i поўнае разьвіцьцё яго асобы. У сілу часткі 2 арт. 23 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ніхто ня можа карыстацца перавагамі і прывілеямі, якія супярэчаць закону. Вызначаны парадак дзейнасьці журналістаў СМІ ня можа разглядацца як абмежаваньне права на свабоднае выказваньне думкі», — агучылі свае аргумэнты беларускія чыноўнікі.
Але такое тлумачэньне для Камітэту правоў чалавека ААН ня стала вызначальным. Скарга журналіста з Глыбокага зарэгістраваная і, паводле працэдуры, будзе разгледжаная ў найбліжэйшы час.