Беларусы Прагі патрабуюць вызваленьня Пратасевіча

У сталіцы Чэхіі адбыўся пікет у падтрымку Рамана Пратасевіча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі пасадзілі самалёт Ryanair, затрымалі блогера Рамана Пратасевіча. Галоўнае

Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся на плошчы Палацкага ў цэнтры Прагі, каб выказаць падтрымку затрыманаму сёньня ў менскім аэрапорце. Яны запатрабавалі неадкладнага вызваленьня Рамана Пратасевіча і ўсіх затрыманых і асуджаных за палітычныя погляды.

У 2018 годзе Раман Пратасевіч быў у Празе і разам зь іншымі чэскімі беларусамі браў удзел у сьвяткаваньні 100-годзьдзя незалежнасьці БНР.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бацька Пратасевіча: У нас шок
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта беспрэцэдэнтны акт дзяржаўнага тэрарызму». Міжнародныя рэакцыі на прымусовую пасадку ў Менску самалёта Ryanair
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белсат» сустракае ў Вільні самалёт, якім ляцеў арыштаваны ў Менску Раман Пратасевіч. УЖЫВУЮ