Тэлеканал «Россия 1» паведаміў пра пляны на наступны тыдзень прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
Акрамя нарадаў з кіраўнікамі расейскіх узброеных сілаў і па эканамічных пытаньнях у Пуціна заплянаваныя сустрэчы з прэзыдэнтак Кыргызстану Садырам Джапаравым і з Аляксандрам Лукашэнкам.
Адносна тэмаў, якія будуць прадметам размовы Лукашэнкі і Пуціна, паведамляецца толькі, што яны былі абазначаныя ў часе выступу кіраўніка РФ на саміце Эўразійскага зьвязу. У сваёй прамове Пуцін закранаў пытаньні агульнага рынку, гандлю і вакцынаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пуцін заявіў, што ўсім, хто хоча «адкусіць нешта» ад Расеі, «выб’юць зубы»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ці ўмяшаецца NATO, калі Расея паспрабуе паглынуць Беларусь? Даклад вайсковай выведкі ЗША камэнтуюць аналітыкі