Абодва пілёты засталіся жывыя. Гэта адбылося на аэрадроме нездалёк ад гораду Сакі пры падрыхтоўцы да вылету.
Як паведамляе «Интерфакс», напярэдадні вечарам на аэрадроме ў горада Сакі пры падрыхтоўцы да вылету адбылося няштатнае катапультаваньне лётчыкаў са зьнішчальніка Су-30см.
На месцы здарэньня спэцыялісты абсьледуюць самалёт, паведамляе РБК.
Падобны інцыдэнт адбыўся ў сакавіку 2021 гады пад Калугай. Тады на бамбардзіроўшчыку Ту-22М3 падчас плянавай падрыхтоўкі да палёту адбылося няштатнае спрацоўваньне сыстэмы катапультаваньня. Тры чальцы экіпажу загінулі: ім не хапіла вышыні для раскрыцьця парашутаў, і яны разьбіліся пры падзеньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Масква прапануе ЗША «папрасіць прабачэньня за Хірасіму» у адказ на заяву Блінкена пра Крым